Міхаіл Георгіевіч Кулак
(27.06.1943)
контр-адмірал

Міхаіл Георгіевіч Кулак нарадзіўся ў в. Рагачы Баранавіцкага раёна ў партызанскім атрадзе, дзе знаходзіліся бацькі.
У 1968 г. закончыў з адзнакай Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча ім. М. В. Фрунзе. Пазней з адзнакай скончыў Ваенна-марскую акадэмію.
Служыў на Чарнаморскім і Ціхаакіянскім флатах. Камандаваў эскадраным мінаносцам “Напорысты”. Пяць гадоў камандаваў авіянясучым супрацьлодкавым крэйсерам “Ленінград”. Быў начальнікам штаба 5-й Міжземнаморскай эскадры. 10 гадоў служыў на Камчатцы.
У 1988 г. атрымаў званне контр-адмірала. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, “За ваенныя заслугі”, медалямі. У цяперашні час у запасе. Жыве ў г. Масква. Займаецца творчай дзейнасцю. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Піша пад псеўданімам Міхаіл Рагачоў. Выдаў зборнік вершаў “Азарэнне”.




