(03.05.1953)
генерал-маёр, віцэ-прэзідэнт ААТ “Собинбанк”

Алег Міхайлавіч Дуканаў нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і афіцэра. Скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае вучылішча, Вышэйшыя курсы ваеннай контрразведкі, Акадэмію ФСБ Расіі і Ваенную акадэмію Генеральнага Штаба. З’яўляўся намеснікам начальніка Кіравання ваеннай контрразведкі ФСБ Расійскай Федэрацыі, начальнікам аператыўнай групы Кіравання ваеннай контрразведкі ФСБ у Чэчэнскай Рэспубліцы. За праяўленую мужнасць і гераізм у ходзе контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе А. М Дуканаву прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (2000). З 2009 г. – віцэ-прэзідэнт акцыянернага банка “Содействие общественным инициативам” (г. Масква).




