pcpi6

Ірына Іосіфаўна Дубейка

(02.05.1963)

настаўніца, гісторык, краязнаўца

02.05

 

          Ірына Іосіфаўна Дубейка нарадзілася ў в. Скробава Баранавіцкага раёна. Займаючыся ў школе, больш іншых прадметаў любіла гісторыю. Скончыла ў 1980 г. Гарадзішчанскую СШ з залатым медалём і паступіла на гістарычны факультэт БДУ.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Ірына Іосіфаўна сваю педагагічную дзейнасць пачала ў в. Вялікая Сваротва, праз год перайшла працаваць у Жамчужанскую СШ. Акрамя асноўнай работы займаецца навуковымі даследаваннямі гісторыі Баранавіцкага краю. У 2014 г. выдала сваю першую кніжку “Забытая вайна”, прысвечаную падзеям Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім краі. У пачатку снежня 2015 г. выйшла другая кніга “У гады ваенных выпрабаванняў”, якая ўключае ў сябе два творы. Першы – “Забытая вайна”, другі – “Трагедыя 1941 года пад Баранавічамі”, які разказвае пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, спробах затрымаць ворага, гераізме салдат.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій