Мікалай Лявонцьевіч Вяленка
(06.05.1898–21.01.1975)
брыгадзір паляводчай брыгады, Герой Сацыялістычнай Працы

Мікалай Лявонцьевіч Вяленка нарадзіўся ў в. Залессе Баранавіцкага раёна. З 1939 г. рабочы. У 1944-1946 гг. брыгадзір паляводчай брыгады саўгаса “Вольна-Чэрніхава”. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1949 г. за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны. Пахаваны на могілках у в. Вольна Баранавіцкага раёна. У 1976 г. на магіле ўстаноўлена стэла.




