pcpi6

Марыя (Майя) Эдмундаўна Беразоўская

(13.04.1898–31.05.1978)

польская мастачка

13.04

 

         Мастачка Марыя (Майя) Эдмундаўна Беразоўская нарадзілася ў г. Баранавічы. Закончыла прыватную школу мастацтваў. Вышэйшую мастацкую адукацыю атрымлівала ў Кракаве, Парыжы і Мюнхене.

У 1933-1936 гг. жыла ў г. Парыжы і супрацоўнічала з выдавецтвамі “Le Figaro”, “Ici Paris”, “Le Rire”, у якіх публікаваліся яе малюнкі і карыкатуры. Одна з серый карыкатур, апублікаваных у 1935 г. у “Ici Paris”, паслужыла міжнароднаму скандалу і судоваму разбору. Гэта быў ілюстраваны аповед пра Гітлера, пад загалоўкам “Les amours de süsse Adolf” (Флірт салодкага Адольфа). Гітлер быў ужо ў улады. Французская крымінальная паліцыя пад націскам нямецкага пасольства ў Парыжы арыштавала мастачку і пачала судовы працэс, які выйграла Марыя. Малюнкі пра Гітлера выкупіў тагачасны французскі прэм’ер-міністр. У 1936 г. Марыя Беразоўская вярнулася ў Польшчу. 29 студзеня 1942 г. была арыштавана ў выніку даноса ў гестапа аб намаляваных да вайны карыкатурах Гітлера і памешчана ў кантрэтацыйны лагер “Ravensbrück”. Пасля вызвалення ў красавіку 1945 г. пры дапамозе “Чырвонага крыжа” пераехала ў г. Стакгольм. У 1946 г. пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў г. Варшаву. Памерла 31 мая 1978 г. і пахавана на вайсковых могілках.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій