pcpi6

Уладзімір Іванавіч Асіповіч

(22.06.1953)

мастак

22.06

 

          Уладзімір Іванавіч Асіповіч нарадзіўся ў пасёлку Янова Віцебскай вобласці. У 1975 г. закончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт). Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 г. Працуе ў акварэльным жывапісе. Найбольш вядомыя творы: лісты “Насустрач невядомаму”, “Праз нечаканую бяду”, “Вясновы настрой”, “Старадаўні матыў”, “Барысаглебская царква ў Навагрудку”, “Возера Свіцязь”, “На пачатку новага дня”, “Сонечны вясновы дзень”, “Жнівеньскі дождж”. Работы знаходзяцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 г. Жыве ў г. Баранавічы.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій