pcpi6

 

Анатоль Георгіевіч Ільін

(06.02.1928)

чыгуначнік, ганаровы грамадзянін г. Баранавічы.

0602
Анатоль Георгіевіч Ільін нарадзіўся ў с. Зіянчурына Арэнбургскай вобласці. У 1950 г. скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарта. А. Г. Ільін на працягу 20 гадоў узначальваў Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Ён стаў адзінаццатым пачэсным грамадзянінам г. Баранавічы. Такое рашэнне прынялі дэпутаты гарсавета 10 мая 2006 г. Яго заслугі ў развіцці роднага прадпрыемства і роднага горада выключны. Пад час кіраўніцтва А. Г. Ільіна на чыгунцы адбываецца сапраўдная тэхнічная рэвалюцыя. Укараняецца аўтаматыка і тэлемеханіка, а таксама значна паляпшаецца матэрыльна-тэхнічная база. Будуецца свая бальніца і паліклініка, дзіцячыя садкі, жыллё.
Алфавітны паказальнік персаналій