Таццяна Мікалаеўна Яцук
(19.03.1963)
настаўніца, баранавіцкая паэтэса

Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася ў в. Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 г. закончыла Валеўскую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які закончыла ў 1985 г. Працавала на Барысаўшчыне. З 1988 г. жыве ў г. Баранавічы, працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 4. Друкавалася ў розных перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Вусны”, “Барановичская лира”,“Крыніца дабрыні”. Аўтар кнігі вершаў “Груша над абрывам”.




