Алег Іванавіч Шылкін
(1928–1992)
чыгуначнік, заслужаны рацыяналізатар

Алег Іванавіч Шылкін нарадзіўся ў г. Бранску. Закончыў Бранскі чыгуначны тэхнікум, потым Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1973–1990 гг. начальнік лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1986). Ганаровае званне прысвоена ў 1963 г.




