pcpi6

Іван Адамавіч Швед

(5.02.1938)

 патамарфолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар

05.02

 

         Іван Адамавіч Швед нарадзіўся ў в. Драгабылле Баранавіцкага раёна. Асноўны напрамак даследаванняў – вывучэнне разнастайных аспектаў агульнай і дзіцячай паталогіі, тэраталогіі. У 1956 г. скончыў Баранавіцкае медыцынскае вучылішча. З 1957 па 1960 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1966 г. скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута  (МДМІ). У розныя гады працаваў галоўным урачом, урачом-паталагаанатамам, з 1972 па 1975 гг. – малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі тэраталогіі і медыцынскай генэтыкі МДМІ. З 1975 па 1992 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 г. – галоўны навуковы супрацоўнік патамарфалагічнай групы пры акадэміі.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій