pcpi6

Яўген Эдуардавіч Шапавалаў

(1968 - 26.02.2022)

оперны спевак, прадюсер

shapavalov

 

               Яўген Эдуардавіч Шапавалаў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў 9 класаў СШ № 6 і паступіў у Баранавіцкае музычнае вучылішча, дзе правучыўся адзін год. Працаваў у вакальна-інструментальным ансамблі Дома культуры тэкстыльшчыкаў і вучыўся ў вячэрняй школе. Армейскую службу праходзіў у ансамблі песні і пляскі г. Калінінграда. Пасля арміі паступіў у Адэскую кансерваторыю на вакальнае аддзяленне. Закончыўшы два курсы Яўген Шапавалаў эмігрыраваў ў Ізраіль. Там ён  паступае і заканчвае Тэль-Авівскую акадэмію мастацтваў. Праходзіў стажыроўку ў Нью-Йорку з лепшымі педагогамі свету.

Цяпер Яўген Шапавалаў знакаміты оперны спявак, тэнар-суперстар, самы лепшы і папулярны голас Ізраіля, яго называюць “ізраільскім Павароцці”. Ён выступаў болей чым у 70-ці странах свету. Яму апладзіравала публіка самых прэстыжных оперных тэатраў Еўропы і Амерыкі, уключаючы легендарныя оперныя тэатры : “Ла-Скала”, “Metropolitan Opera” і “Bastille”.

      Маэстра Шапавалаў спявае на больш чым 10 мовах (італьянская, руская, беларуская, іўрыт, іспанская, англійская, французская, ідіш і іншыя) у розных стылях і жанрах. У апошні час спявак вельмі часта гастралюе па Расіі і Рэспубліцы Беларусь. Акрамя оперы, Яўген з поспехам выконвае рамансы і эстрадныя песні, займаецца прадзюсерскай дзейнасцю і мае асабісты бізнес.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій