pcpi6

Юрый Мікалаевіч Чарванёў

 (15.01.1958)

 спартсмен, майстар спорту СССР міжнароднага класа

15.01

 

            Юрый Мікалаевіч Чарванёў нарадзіўся ў г. Баранавічы.    Скончыў СШ №11, потым Беларускі інстытут фізічнай культуры (1979). З 1979 г. інструктар Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага аб’яднання “Дынама”. Чэмпіён Еўропы (1980), СССР (1980) па бегу на 60 м з бар’ерамі ў закрытым памяшканні. Рэкадсмен свету, Еўропы. Лепшы вынік – 7,54 секунды (1980). Вучань заслужанага трэнера і настаўніка Беларусі Уладзіміра Радчанкі. На Алімпіядзе ў маскоўскіх Лужніках з-за застарэлай траўмы заняў толькі 8-е месца. Сёння Ю. М. Чарванёў узначальвае адзін з більярдных клубаў Мінска. Арбітр міжнароднай катэгорыі па більярднаму спорту, неаднаразова прызначаўся галоўным суддзёй сусветных і кантынентальных форумаў па гэтым віду спорта.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій