Аляксандр Іванавіч Федарчук
(02.02.1943)
кандыдат тэхнічных навук

Аляксандр Іванавіч Федарчук нарадзіўся ў в. Буйневічы Баранавіцкага раёна. Кандыдат тэхнічных навук, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Аўтар болей 140 пячатных работ, у тым ліку 11 вучэбных пасобій, васьмі вытворча-практычных выданняў, 74 навуковых артыкулаў, шасці вынаходніцтваў.




