(09.01.1953–01.06.1997)
беларускі кампазітар

Уладзімір Яўгенавіч Солтан нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1979) і пад яго ж кіраўніцтвам – асістэнтуру-стажыроўку (1983). Уладзімір Солтан – аўтар шэрагу вядомых інструментальных твораў і оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”, удастоенай Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990). Яго музыка вызначаецца інтанацыйнай выразнасцю, насычанай эмацыянальнасцю, нацыянальнай характэрнасцю. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 г. Жыццё У. Я. Солтана трагічна абарвалася 1 чэрвеня 1997 г.




