Ільі (Элі) Якаўлевіча Савікоўскага
(24.02.1893–1959)
яўрэйскі паэт, пісьменнік, драматург, кампазітар

Ілья (Элі) Якаўлевіч Савікоўскі нарадзіўся ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна. Творчасць І. Я. Савікоўскага, на жаль, малавядома. Доўгі час ён складаў музыку, пісаў вершы на іўрыце і ідышы, як кажуць, “у стол”. Найбольш актыўны перыяд творчай дзейнасці прыйшоўся на пачатак 20-х гадоў ХХ ст., калі ў Савецкай Беларусі пачалі выходзіць яўрэйская газета “Дэрвекер” (“Будзільнік”) і часопіс “Штэрн” (“Зорка”), дзе ён часта друкаваўся. У 1923 г. убачыла свет яго кніга вершаў “Фармэстунг” (“Спаборніцтва”). У гэты ж час І. Я. Савікоўскі стаў членам Усесаюзнай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Аднак творчасць не стала яго прафесійнай дзейнасцю. У розны час ён працаваў настаўнікам, журналістам, бухгалтарам. Памёр у Мінску.




