pcpi6

 

Карней Ігнацьевіч Пялікша

(1823–1872)

 грамадскі дзеяч

pyalikshu

 

          Карней Ігнацьевіч Пялікша нарадзіўся ў в. Сталовічы Баранавіцкага раёна. Навучаўся ў Слуцку, пасля ў дваранскім унівэрсітэце ў г. Вільно. Грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі. Да пачатку паўстання жыў у сваім маёнтку Горкі пад г. Мінскам, дзе адкрыў школу і бальніцу, сабраў багатую бібліятэку. З вясны 1863 г. быў ваеводскім паўстанчаскай арміі Мінскай губерніі. Восенню 1863 г. з ведама Кастуся Каліноўскага выехаў за мяжу. Жыў ва Францыі, Італіі, Румыніі, Галіцыі. У 1872 г. падараваў музею князёў Любамірскіх у г. Львове габелен Карэліцкай мануфактуры 18 ст. “Бітва пад Славечна”, якая цяпер захоўваецца ў гістарычным музеі г. Львова. Лічыцца, што яго вобраз скарыстаў Ю. І. Крашэўскі ў сваёй аповесьці “Дзівакі” (1853).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій