(28.01.1943–26.04.2002)
кінарэжысёр, народны артыст БССР

Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся ў в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна. З 1957 па 1959 гг. вучыўся ў школе № 41 Беларускай чыгункі (цяпер СШ № 13 г. Баранавічы). У 1967 г. Міхаіл Мікалаевіч Пташук скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна. У 1972 г. прайшоў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР у майстэрні Георгія Данэліі. Працаваў у тэатрах Масквы, Крыма, на кінастудыі “Беларусьфільм”. Лаурэат прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1982). Здымаўся у фільме “Доктар Вера” (1967). Рэжысёр фільмаў: “Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту” (1973); “Лясныя арэлі” (1975); “Вазьму твой боль” (1980); “Чорны замак Альшанскі” (1983); “Знак бяды” (1986); “Наш бронепоезд” (1988); “Кааператыў “Палітбюро”, ці будзе доўгім развітанне” (1992) - прадзюсар; “Гульня ўяўлення” (1995); “У жніўні 44-га...” (2000). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Народны артыст БССР (1990).




