(01.02.1913–13.06.1971)
дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі

Сяргей Восіпавіч Прытыцкі нарадзіўся ў в. Гаркавічы Падляскага ваяводства (Польшча). У 1932–1939 гг. – у партыйным падполлі Заходняй Беларусі. У 1944–1945 гг. – начальнік Польскага штаба партызанскага руху. З 1948 г. – 1-й сакратар шэрагу абкомаў КП Беларусі (у тым ліку Баранавіцкага – 1953–1954 гг.). У 1962–1968 гг. – сакратар ЦК КП Беларусі. З 1968 г. – старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Член ЦК КПСС з 1961 г. Аўтар успамінаў пра рэвалюцыйную барацьбу ў Заходняй Беларусі і партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну. Адна з вуліц г. Баранавічы названа імем С. В. Прытыцкага.




