pcpi6

Арсеній Паўлавіч Нікіцін

(12.01.1913–24.06.1989)

лётчык, падпалкоўнік, Герой Савецкага Саюза

12.01

 

          Арсеній Паўлавіч Нікіцін нарадзіўся на станцыі Каінск (цяпер г. Куйбышаў Новасібірскай вобласці). У 1937 г. скончыў Арэнбургскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. Лётчык-бамбардзіроўшчык. Здзейсніў 218 баявых вылетаў. 15 мая 1946 г. Арсеній Паўлавіч удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. З 1957 г. – падпалкоўнік запаса, жыхар г. Баранавічы. 21 сакавіка 1975 г. А. П. Нікіціну прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”. Адна з вуліц мікрараёна “Бараўкі” г. Баранавічы носіць імя Героя Савецкага Саюза А. П. Нікіціна.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій