Фёдар Аляксеевіч Мацюшын
(1923)
чыгуначнік, заслужаны работнік транспарту
Фёдар Аляксеевіч Мацюшын нарадзіўся ў в. Любістава Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Закончыў Усесаюзны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Масква). У 1969–1973 гг. начальнік лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1973–1983 гг. намеснік начальніка лакаматыўнага дэпо. Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Ганаровае званне прысвоена ў 1971 г.




