pcpi6

Ганна Міхайлаўна Ліхман

(1928–2001)

 балетмайстар, заслужаны работнік культуры БССР

lihman

 

         Ганна Міхайлаўна Ліхман пераехала ў г. Баранавічы ў 1951 г. з г. Ашхабада, дзе да вайны жыла яе сям’я. Скончыла харэаграфічнае аддзяленне культасветвучылішча г. Ашхабада, працавала ў складзе Свярдлоўскага вандроўнага тэатра, ансамблі песні і пляскі Беларускай ваеннай акругі. У Баранавічах у 1966 г. Г. М. Ліхман арганізавала дзіцячы ансамбль танцаў “Лялькі” пры Гарадскім Доме культуры. Гэтай працы яна прысвяціла 30 гадоў і ў 1996 г. перадала кіраўніцтва калектывам сваёй вучаніцы Алене Івановіч. У 1991 г. балетмайстару і педагогу А. М. Ліхман было прысвоена ганаровае званне Заслужанага работніка культуры БССР. У кастрычніку 2008 г. была адкрыта мемарыяльная дошка на Гарадскім Доме культуры ў гонар Ганны Ліхман.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій