(28.03.1938–29.12.2012)
доктар, заслужаны ўрач Беларусі

Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся ў в. Мітрапольшчына Баранавіцкага раёна. Беларускі вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997). Заслужаны ўрач Беларусі (1998). Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1966), з 1979 г. працуе ў ім (з 1992 г. загадчык кафедры). З верасня 2004 г. – прафесар 1-й кафедры хірургічных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар навуковых прац па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хранічнага панкрэатыту і перытаніту, хірургічным лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.




