Ангеліна Іосіфаўна Куранцова
(1928)
заслужаная настаўніца прафесійна-тэхнічнай адукацыі
Ангеліна Іосіфаўна Куранцова нарадзілася ў в. Замошша Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1951 г. закончыла Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым Мінскі педінстытут, у 1961–1988 гг. настаўніца гісторыі ПТВ № 61 г. Баранавічы. Ганаровае званне прысвоена ў 1968 г.




