Мікалай Андрэевіч Кліменка
(26.01.1923–21.09.2010)
ганаровы грамадзянін г. Баранавічы

Мікалай Андрэевіч Кліменка нарадзіўся ў станіцы Старашчэрбакоўская Краснадарскага краю. У гады Вялікай Айчыннай вайны (1942–1944) быў камандзірам 2-га партызанскага атрада Беларускай кавалерыйскай брыгады Баранавіцкай вобласці. З 1944 па 1946 гг. – інструктар РК КП(б)Б, ваенрук школы ФЗВ № 34 Мірскага раёна. З 1946 па 1954 гг. – дырэктар лекцыйнага бюро аблвыканкама, дырэктар абласной бібліятэкі г. Баранавічы. З 1957 па 1962 гг. – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Навамышскага райкома партыі. З 1962 па 1969 гг. – сакратар, другі сакратар Баранавіцкага гаркома партыі. З 1969 па 1983 гг. – дырэктар тэхнікума лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова г. Баранавічы. Узнагарожданы ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” 1 ступені, “Георгій Жукаў. 1896-1996 гг.” і іншымі. Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 3 мая 2005 г. № 82 М. А .Кліменка прысвоена званне ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы.




