pcpi6

Мікалай Фёдаравіч Дарашэвіч

(02.02.1923–03.06.1943)

удзельнік Баранавіцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны

0202.1
Мікалай Фёдаравіч Дарашэвіч нарадзіўся ў г. Баранавічы. Член УЛКСМ. У час акупацыі Беларусі разам з сям’ёй (бацька і два браты) уключыўся ў падпольную барацьбу. Працаваў з бацькам на чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, збіраў звесткі аб руху эшалонаў ворага, здзейсніў шэраг дыверсій. 3 чэрвеня 1943 г. падарваў эшалон ворага з гаручым. Загінуў пры выкананні гэтага задання. Пахаваны ў Баранавічах. На магіле пастаўлены абеліск. Імем М. Ф. Дарашэвіча названа вуліца ў г. Баранавічы. На будынку чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Алфавітны паказальнік персаналій