pcpi6

 

Канстанцыя Антонаўна Буйло

(14.01.1893–04.06.1986)

беларуская паэтэса

1401
Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе – Калечыц) – беларуская паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Нарадзілася ў г. Вільно ў сялянскай сям’і. Скончыла настаўніцкія курсы ў г. Вільно (1914). У 1912–1913 гг. была хатняй настаўніцай ў Горным Скробаве Баранавіцкага раёна. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала в. Крошын, в. Завоссе, в. Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясціны, звязаныя з жыццём філаматаў і філарэтаў. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй ў г.Полацку. З 1923 г. жыла ў г. Масква. Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета “Наша ніва”). Аўтар зборнікаў вершаў “Курганавая кветка” (1914), “Світанне” (1950), “На адноўленай зямлі” (1961), “Май” (1965), “Роднаму краю” (1973). Пісала вершы для дзяцей. Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Верш “Люблю” стаў папулярнай народнай песняй.
Алфавітны паказальнік персаналій