|
(01.02.1913–13.09.1971) беларускі пісьменнік, жыццё якога звязана з Баранавічамі |
![]() |
|
Антон Антонавіч Алешка нарадзіўся ў в. Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў педагагічныя курсы пры Слуцкім педтэхнікуме (1931), працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы Асіповіцкага раёна. Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. Кірава ў Ленінградзе. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г. трапіў на фронт старшым урачом часці. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Пасля вайны служыў урачом у часцях знішчальнай авіяцыі. З 1963 г. – падпалкоўнік у адстаўцы. Шмат гадоў пражыў у Баранавічах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў “Раніца” (1949), “Іх першых вітае сонца” (1957), “Пяць сутак” (1959), “Над намі мільён вышыні” (1965), раман “Дарогі без слядоў” (1969), “Неба на замку” (выбранае, 1974, 1984). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1951 г. |
| Алфавітны паказальнік персаналій |





