pcpi6

Людміла Аркадзьеўна Шувалава

(31.10.1947)

паэтка

31.10

 

Людміла Аркадзьеўна Шувалава нарадзілася  ў г. Котлас Архангельскай вобласці (Расія). У 1956 г. сям’я пераехала ў г. Баранавічы на радзіму бацькі. Скончыла СШ № 11. Працавала ў Бюро тэхнічнай інвентарызацыі. З 1967 г. па 1981 г. зноў жыла ў г. Котласе, пасля чаго вярнулася ў г. Баранавічы, дзе жыве і сёння. Піша вершы на беларускай і рускай мовах. З 1983 г. удзельнічае ў літаратурным аб’яднанні “Плынь”, з 1997 г. – у грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”. Друкавалася ў баранавіцкіх газетах “Наш край”, “Шаг”, “Интекс-пресс”, часопісе “Акно”, альманахах “Гоман”, “Вечнасць… А там? Што там?..”, “…И вдруг слова стихами закружились”, “Яго велічны свет”, “Гаманлівае дрэва любові”, “Барановичская Лира”, “Крыніца дабрыні”, зборніку “Дыханием единым”. На яе вершы кампазітарамі напісана некалькі песняў.

 

 

 

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій