pcpi6

Генадзь Аляксандравіч Фалей

(14.10.1957)

беларускі мастак

14.10

 

Генадзь Аляксандравіч Фалей нарадзіўся ў в. Задзвея Баранавіцкага раёна. Займаўся ў Баранавіцкай студыі выяўленчага мастацтва ў Дз. Цырліна (1973–1976). У 1987 г. скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут аддзяленне мастацкага праектавання і мадэліравання вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Вучыўся ў А. Філіпенкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 г. Працуе ў галіне ручнога ткацтва, аб’ёмна-прасторавых аб’ектаў і інсталяцый і інш. Асноўныя творы: габелены “Развітанне”, “Вокны”, “Фарбы восені”, “Лясное возера”, “Гульня”, “ХІІІ”, “2000 год”, інсталяцыі “Лінія жыцця”, “Лазня”, “Іголка”, арт-аб’екты “Ікар”, “Пясочны гадзіннік”, “Ён і Яна” і інш. Творы знаходзяцца ў Віцебскім цэнтры Марка Шагала, фондах БСМ. Член БСМ з 1996 г. Жыве ў г. Віцебску.

 

 

 

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій