(12.12.1917–08.09.1946)
удзельнік вызвалення Беларусі, Двойчы Герой Савецкага Саюза.

Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў нарадзіўся ў в. Першае Колесава Задонскага раёна Ліпецкай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1937 г. Скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу (1938). У Вялікую Айчынную вайну – лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра штурмавога авіяцыйнага палка на Паўднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім і 3-м Беларускіх франтах. У чэрвені-ліпені 1944 г. штурмаваў варожыя пазіцыі ў раёнах г. Оршы, г. Віцебска, г. Полацка. Вызначыўся пры ліквідацыі праціўніка ў раёне г. Кёнігсберга. Здзейсніў 234 баявыя вылеты. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1 ступені і многімі медалямі. Пасля вайны працягваў службу намеснікам камандзіра 76-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палку ў г. Баранавічы. Тут устаноўлена мемарыяльная пліта ў памяць пра лётчыка-героя.
|
|




