(15.10.1907–13.05.1975)
беларускі пісьменнік

Раман Карпавіч Сабаленка нарадзіўся ў в. Сабалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях газет “Звязда”, “Палеская праўда”. Дэбютаваў вершам “…Бялявы месяц з-за гары…” ў 1927 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Калінінскім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. У 1945–1953 гг. працаваў загадчыкам аддзела культуры, намеснікам галоўнага рэдактара Баранавіцкай абласной газеты “Чырвоная звязда”. У 1953 г. пераехаў у Мінск, дзе працаваў у рэдакцыях газеты “Калгасная праўда”, “Літаратура і мастацтва”, часопіса “Маладосць”. Член саюза пісьменнікаў СССР з 1939 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі. Творы Р. Сабаленкі перакладаліся на іншыя мовы. Кампазітары М. Аладаў і А. Туранкоў напісалі на яго вершы песні.
|
|




