Міхаіл Яфімавіч Мінін
(03.11.1927–22.10.2011)
дырэктар Баранавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, заслужаны работнік культуры

Міхаіл Яфімавіч Мінін нарадзіўся ў в. Самсонава Суражскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля школы паступіў і закончыў ваеннае агульнавайсковае вучылішча. Амаль 30 гадоў праслужыў ва Ўзброенных сілах СССР. У 1962 г. закончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры. У 1974–1978 гг. – сакратар баранавіцкага гарадскога таварыства “Веды”. З 1978 г. па 1992 г. – дырэктар Баранавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У 1993 г. – старшыня гарадскога савета ветэранаў вайны, працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў. Ганаровае званне прысвоена ў 1990 г.
|
|




