(1887 – 04.11.1937)
беларускі пісьменнік
Іосіф Ігнатавіч Мазуркевіч (псеўданім Я. Цікавы) нарадзіўся ў в. Цялякава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы. Настаўнічаў на Навагрудчыне, у Саратаўскай губерні. Удзельнічаў у падпольным і партызанскім антыпольскім руху. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1921 г. Зняволены ў Баранавіцкай турме, з якой уцёк і перабраўся ў БССР. Настаўнічаў на Случчыне. Працаваў у г. Віцебску – выкладаў у навучальных установах; быў супрацоўнікам краязнаўчага музея. Пачаў публікавацца з 1922 г. у часопісах “Полымя”, “Маладняк”, мінскіх і абласных газетах. Арыштаваны 15.09.1937 г. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.05.1957 г.
|
|




