pcpi6

 

Браніслава Міхайлаўна Лапкоўская

(24.11.1937)

паэтка

24.11

 

Браніслава Міхайлаўна Лапкоўская (у дзявоцтве Прушынская) нарадзілася ў в. Падстарынне Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыла Гальшанскую аднагадзічную сельскагаспадарчую школу пчаляроў. Працавала на беларускай чыгунцы г. Баранавічы стрэлачніцай, потым у Аўтобусным парку № 2. Піша вершы аб радзіме, прыродзе, родных мясцінах, ваенным ліхалецці. Першы верш “Была на тым месцы вёсачка” быў надрукаваны ў газеце “Знамя коммунизма” ў 1990 г. У 2002 г. выйшла першая кніга паэзіі “Вяртанне ў лета”, потым кніга лірыкі “Пастукалася галінка нараджэння” (2007), кніга для дзяцей “Чырвоны чаравічак” (2009). Творы Б. М. Лапкоўскай публікаваліся ў часопісах “Першацвет”, “Байрам”, літаратурных альманахах “Святліца”, “Вечнасць… А там? Што там?..”, “Яго велічны свет”, “Крыніца дабрыні”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Культура”, “Беларускі час”, “Наш край”, “Заря”, “Раніца” і інш.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій