Аляксей Ільіч Белы
(20.12.1952)
паэт

Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся ў в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы працаваў матросам на Поўначы. Служыў у войску ў Венгрыі. Потым ён – памочнік капітана цеплахода, механік, карэспандэнт, рэдактар розных перыядычных выданняў. Скончыў суднамеханічнае аддзяленне Гомельскага палітэхнікума, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (філфак), аддзяленне журналістыкі Кіеўскага інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Першы верш быў апублікаваны ў красавіку 1971 г. у раённай газеце “Вперед” на Поўначы. З 1977 г. жыве ў Баранавічах. Друкуецца ў перыядычных выданнях і альманахах. Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994), “Невольничьи песни” (1996), “Каляровыя сны” (1999), “Боскі вецер правінцыі” (2002), “Кветкі ў стагах” (2011), “Прыватны сектар” (2013), “Ад Грыўды да Гандвіка” (2015). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Міжнароднага ПЭН-клуба.
|
|




