Алена Іванаўна Белая
(09.12.1957)
паэтка, выкладчыца Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Алена Іванаўна Белая нарадзілася ў в. Чырвоны Беражок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1974 г. з залатым медалём скончыла Жыліцкую сярэднюю школу. Паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура (дыплом з адзнакай). З 1980 г. па 1992 г. працавала настаўніцай у школе г. Слоніма. У 1992 г. пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў г. Баранавічы. Да 1995 г. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 1. У 1995 г. пачала працаваць у Баранавіцкім педагагічным каледжы, які ў 2004 г. быў рэарганізаваны ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1994 г. па 1998 г. вучылася ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі. У 2000 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. Зараз з’яўляецца дацэнтам кафедры філалогіі і методыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і дактарантам кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар навукова-метадычных і літаратурна-крытычных артыкулаў, якія друкаваліся ў часопісах “Беларуская мова і літаратура”, “Роднае слова”, “Нёман”. У 1990-я гг. яе апавяданні і эсэ друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Сям’я”. У 2006 г. выйшла кніга паэзіі “Кніга жонкі паэта”. Убачыла свет навуковая манаграфія “Абрысы роднага. Нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе “эпохі рубяжа”.
|
|




