Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч
(20.07.1942)
вучоны ў галіне біяфізікі клеткі, акадэмік НАН Беларусі

Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся ў в. Палянічыцы Баранавіцкага раёна. У 1959 г. скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу, у 1964 г. – фізічны факультэт БДУ, дзе і працуе (з 1979 г. загадчык кафедры). Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990). Акадэмік НАН Беларусі (2009, член-карэспандэнт з 2004). Навуковыя працы прысвечаны біяфізіцы клетак, спектраскапіі біяпалімераў, біячыпах, клетачнай інфарматыцы, малекулярнай медыцыне. Распрацаваў тэорыю сігнальнай ролі актыўных форм кіслароду ў клетках, выявіў люмінесцэнтныя ўласцівасці нуклеінавых кіслот і ліпідаў. Выдатнік адукацыі Беларусі (1999), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) за цыкл работ па даследаванню біяфізічных механізмаў функцыянальнага водгуку клетак. Аўтар звыш 550 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 5 вучэбных дапаможнікаў, 26 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў.




