Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў
(01.09.01952–06.06.2010)
старшыня Баранавіцкага гарвыканкама , Ганаровы грамадзянін г. Мінска

Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў нарадзіўся ў в. Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля школы закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інтстытут (1983). Працоўную дзейнасць пачынаў электразваршчыкам міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля службы ў арміі працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных вежаў, прайшоўшы шлях ад электразваршчыка да дырэктара. З 1987 па 1997 гг. быў дырэктарам Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання. У 1992 г. скончыў Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Кандыдат тэхнічных навук. З 1997 г. старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. З 2000 па 2009 гг. старшыня Мінскага гарвыканкама. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004). Узнагароджаны ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь, ордэнам Айчыны ІІІ ступені, ордэнам Святога Уладзіміра, ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага ІІІ ступені, міжнароднай узнагародай “Факел Бірмінгема” і мае іншыя падзякі ад урада краіны. Заслужаны работнік прамысловасці (1995). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (2009).




