pcpi6

 

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч

(27.09.1882–17.05.1934)

беларускі палітычны дзеяч і педагог

27.09

  

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч нарадзіўся ў в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і свяшчэнніка. У 1910 г. закончыў Харкаўскі ўніверсытэт. Потым быў выкладчыкам гісторыі ў гімназіях г. Вільно. З’яўляўся сапраўдным членам Паўночна-Заходняга аддзела Расійскага Імператарскага геаграфічнага таварыства. Летам 1915 г. пераехаў у г. Магілёў, дзе працаваў выкладчыкам рэальнага вучылішча. Пасля рэвалюцыі ў лютым 1917 г. быў адным з арганізатараў, а потым старшынёй Беларускага нацыянальнага камітэта ў г. Магілёве і рэдакарам газеты “Могилёвские новости”. Летам 1918 г. вярнуўся ў г. Вільно, дзе прыняў удзел у правядзенні Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. З 1919 па 1922 гг. быў першым дырэктарам Віленскай баларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў газетах. У 1922 г. быў выбраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі, уваходзіў у састаў Беларускага польскага клуба. Прытрымліваўся прынцыпу безпартыйнасці, адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Быў актывістам беларускіх грамадскіх і культурна-асветніцкіх арганізацый у г. Вільно. З 1925 г. жыў у г. Мінску. Працаваў у рэдакцыях газеты “Савецкая Беларусія” і часопіса “Савецкае будаўніцтва”. Займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову творы Д. Оськіна, В. Владко, П. Кушнера, Я. Захера і іншых. У жніўні 1933 г. быў арыштаваны і растраляны ў студзені 1934 г., рэабілітаваны трыбуналам Беларускага ваеннага вокруга ў 1956 г.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій