(31.07.1802–1889)
вучонага,геолага, мінеролага, географа, этнолага

Ігнат Іпалітавіч Дамейка – геолаг, мінералог, географ, этнолаг, член многіх навуковых таварыстваў, даследчык Чылі. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета Літоўска-Гродзенскай губерні (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Скончыў Віленскі універсітэт (1822). Прыняў удзел у паўстанні 1830-1831 гг., пасля чаго вымушаны быў эмігрыраваць. У 1866-1883 г. абраны рэктарам універсітэта ў г. Сант’яга. Чылійскі ўрад абвясціў Ігната Дамейку нацыянальным героем. Дзяцінства вучонага звязана з многімі мясцінамі Баранавіччыны - Сачыўкі, Паланэчка, Туганавічы, Крошын, Сталавічы. У памяць аб вялікім вучоным у Крошыне ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а адна з вуліц у мікрараёне Бараўкі г. Баранавічы носіць яго імя.




