Аляксандр Мікалаевіч Буза
(11.09.1967–29.03.1986)
воін-інтэрнацыяліст

Аляксандр Мікалаевіч Буза нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1984 г. закончыў Баранавіцкую СШ № 6. Працаваў слесарам на вытворчым баваўняным аб’яднанні. У кастрычніку 1985 г. быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў ў Афганістане, загінуў 29 сакавіка 1986 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (пасмяротна).




