Дзьмітрый Канстанцінавіч Арцыменя
(28.09.1932–20.09.1993)
грамадскі і палітычні дзеяч Беларусі

Дзьмітрый Канстанцінавіч Арцыменя нарадзіўся ў в. Стайкі Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскі гідратэхнікум (1953), Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу (1964). Працаваў старшынёй Свіслацкага райвыканкама, потым першым сакратаром Астравецкага райкома партыі, 10 гадоў знаходзіўся на пасадзе старшыні Гродзенскага абласнога савета народных дэпутатаў. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама (1991-1993). Народны дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі чатырох скліканняў. Трагічна загінуў у 1993 г.




