(11.08.1892–12.05.1970)
сусветна вядомы польски палкаводзец

Генерал Уладзіслаў Андэрс нарадзіўся 11 жніўня 1892 г. у сям’і нямецкага двараніна, продкі якога некалькі стагоддзяў таму аселі на тэрыторыі Польшчы. У 1913 г. пасля вучобы ў політэхнічным інстытуце быў прызваны ў рускую армію. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзерву. Удзельнічаў у Першай Сусветнай вайне як паручнік драгунаў. У 1928 г. быў прызначаны камандзірам Валынскай кавалерыйскай брыгады, а ў 1937-1939 гг. – камандуючым Навагрудскай кавалерыйскай брыгады, штаб якой размяшчаўся ў Баранавічах на тэрыторыі так званых казармаў ім. Т. Касцюшкі (зараз гэта раён вуліц Баранава, Убарэвіча, Ракасоўскага, Заслонава). З кастрычніка 1944 г. па май 1945 г. выконваў абавязкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Польскіх Сілаў. Самай славутай бітвай, у якой удзельнічалі войскі Андэрса, стала бітва за Монтэ Касіна. Пасля заканчэння вайны застаўся ў эміграцыі. Памёр у 1970 г. у Лондане. Згодна завяшчання, быў захаронены на вайсковых могілках у Монтэ Касіна побач з салдатамі, якія загінулі ў маі 1944 г.




