
Ларыса Антонава
Ларыса Мікалаеўна нарадзілася 24 лютага 1957 г. у в. Малая Быхаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Ланьскую сярэднюю школу, Нукускі культпрасвет тэхнікум, Нукускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1983 г. жыве ў г. Баранавічы. Працавала на розных пасадах выхаваўчай работы з моладдзю, у Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце, у прафсаюзах, памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Узнагароджана Ганаровымі граматамі гарвыканкама, аблвыканкама, арганізацый рэспубліканскага ўзроўню, юбілейнымі медалямі, вышэйшай узнагародай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Знак Пашаны», занесена ў кнігу Гонару Беларускага Прафзсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў. Член Міжнароднай Акадэміі Рускай Славеснасці (Масква), паэтычнага клуба «Лира». Кіруе студэнцкім аб’яднаннем «Поэтический портал» пры Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.
Аўтар кніг вершаў: “Останься человеком” (2014), “Пробьётся свет сквозь тучи” (2018), “Обновление” (2018), “Ступенька ввысь” (2018), “Для рая нет Земли другой” (2021). Сааўтар калектыўных зборнікаў вершаў і прозы: «Лира», «Крынiца дабрынi», «Поэт года – 2015», «На крылах натхнення», «Купальскiя зоры», «Сила слова», «Разноцветье», «Созвездие», «Ступени», «Пока звонят колокола», «Памяти слово живое», «Бессмертный взвод», «Память храним», «Чарнобыльнiку вечная горыч», «Четыре вечных времени», «Две сестры: Россия и Беларусь», «Как молоды мы были», «Достояние» (к юбилею Льва Толстого), «В стране фантазий», «Пад мирным небам», «Литературное созвездие». Працягвае публікавацца ў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных калектыўных сборніках. Лаўрэат абласнога і міжнародных літаратурных конкурсаў.




