pcpi6

 

Рафаіл Іванавіч Сяржант

(28.01.1897– 04.04.1974)

грамадскі і ваенны дзеяч

2801

 

Рафаіл Іванавіч Сяржант нарадзіўся ў мястэчку Гавязна Слуцкага павета (цяпер вёска Вішнявец Стаўбцоўскага раёна). Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. З мая 1940 г. па 1941 г. быў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад Курска да Берліна. У пасляваенны час у 1945–1947 гг. – намеснік старшыні Баранавіцкага аблвыканкама па дзяржаўным забеспячэнні, у 1950–1954 гг. – намеснік начальніка Баранавіцкага аблупраўлення па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва, у 1954–1961 гг. – адказны сакратар Баранавіцкага выканкама Савета дэпутатаў працоўных. Апошнія гады жыцця быў навуковым супрацоўнікам Баранавіцкага краязнаўчага музея. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій