Ларыса Мікалаеўна Антонава
(09.02.1957)
паэтка

Ларыса Мікалаеўна Антонава нарадзілася 24 лютага 1957 г. у в. Малая Быхаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Ланьскую сярэднюю школу, потым Нукускі кульпрасвет тэхнікум, Нукускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1983 г. жыве ў г. Баранавічы. Працавала ў Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце ў сацыяльнай сферы, памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Друкавалася ў газеце “Наш край”, літаратурных альманахах “Крыніца дабрыні” і “Баранавіцкая ліра”. Аўтар кнігі вершаў “Останься человеком” (2014).
|
|




