(18.04.1957)
педагог, мастак

Срташан Гаянэ Варданаўна нарадзілася ў г. Гюмры (былы Ленінакан) у Арменіі. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў мясцовай мастацкай школе. У 1977 г. скончыла Ерэванскае мастацкае вучылішча імя П. Тэрлемезяна. Працавала выкладчыкам жывапісу і кампазіцыі ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Гюмры. У 1989 г. пераехала ў Беларусь і пачала працаваць у Дзіцячай мастацкай школе г. Баранавічы. Займаецца жывапісам і графікай. Вучні Гаянэ Срташан з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, Дэльфійскіх гульняў (мастацкі конкурс краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў), стыпендыятамі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Удзельніца гарадскіх мастацкіх выставаў. У 2003 г. узнагароджана званнем лаўрэата міжнароднага фестывалю-конкурсу “Віфлеемская зорка” (г. Масква). За прафесійную дзейнасць была неаднаразова ўзнагароджана граматамі гарадскога і абласнога кіраўніцтва. Творы знаходзяцца ў Арменіі, Расіі, Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Італіі.
|
|




