pcpi6

 

Раманчук Раіса Міхайлаўна

20.04.1957

паэтка

2004.2

 

Раіса Міхайлаўна Раманчук нарадзілася на хутары ля в. Літараўшчына Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1974 г. пасля заканчэння Варанчанскай сярэдняй школы паступіла ў Баранавіцкае кулінарнае вучылішча. Некаторы час працавала ў дзіцячым садку. У 1979 г. перайшла на Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне, дзе займала пасаду брыгадзіра асноўнай вытворчасці. Завочна з адзнакай закончыла Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловаці. Першыя вершы былі надрукаваны ў газеце “Текстильщик”. Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, шмат гадоў вяла ў прамым эфіры віншавальную перадачу “Жадаем Вам” на радыё аб’яднання. Друкавалася на старонках мясцовага друку, у часопісах “Крыніца жыцця” і “Акно”, паэтычных зборніках “Святліца”, “Гоман”, “Вечнасць… А там? Што там?..”, “Дыханием единым”. З’яўляецца сябрам літаратурных аб’яднанняў “Ліра”, “Святліца”. Аўтар кніг “Сцежка ў дзяцінства” (2003), “Рамонкавы ранак” (2013), “Звон верасовы” (2013), “Дабрыня” (2014), “Цікаўны дожджык” (2016), “Вусаты-паласаты” (2020). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2014). Кіраўнік літаратурна-мастацкай гасцёўні “Крыніца”.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій