(09.04.1947–10.12.2017)
акцёр

Мацкевіч Іван Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Грабава Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1954 г. сям’я Міцкевічаў паехала на асвойванне цалінных зямель у Казахстан, а ў канцы 1950-х гг. пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў г. Баранавічы. Вучыўся ў вячэрняй школе і працаваў на Баранавіцкім заводзе будаўнічых дэталяў. У 1964 г. паступіў на акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, курс Аляксандра Бутакова і Веры Рэдліх. З 1968-1981 гг. акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. З 1981-1996 гг. акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску. З 1996 г. вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. З 1973 г. пачаў здымацца ў кіно. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў ( 1982 г.), член грамадскага аб'яднання “Беларуская гільдыя акцёраў кіно”. Зняўся, больш чым у 70-ці фільмах.
|
|




