pcpi6

Жыляк Фёдар Мікалаевіч

(25.05.1957 - 18.04.2025)

кампазітар, Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы

2505

 

Фёдар Мікалаевіч Жыляк нарадзіўся ў г. Карталы Чалябінскай вобласці (Расія). Закончыў баранавіцкую СШ № 4 і музычную школу па класу гітары. Пасля школы паступіў у Мінскае музычнае вучылішча ім. М. Глінкі, якое паспяхова закончыў. Армейскую службу праходзіў у ваенным аркестры, працаваў у народным ансамблі песні і пляскі “Тачанка”. Пасля вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, працаваў музыкантам аддзела музычных ансамбляў Белдзяржфілармоніі. З 1980 па 1982 гг. артыст ансамбля “Сябры”. З 1982 г. працуе ў ГДК г. Баранавічы. У 1984 г. стварыў групу “Студыя”, якая праз некаторы час змяніла назву “Явар”(2003). Група “Явар” пад кіраўніцтвам Ф. Жыляка прымала ўдзел у культурных мерапрыемствах і праектах не толькі нашага горада, але і Рэспублікі Беларусь. Зараз працуе кіраўніком музычнай часткі народнага тэатра “Эксперымент”. З’яўляецца аўтарам афіцыйнага гімна г. Баранавічы, а таксама аўтарам гімнаў прадпрыемств і ўстаноў нашага горада. Яго песні ўваходзяць у рэпертуар вядомых беларускіх выканаўцаў. Двойчы быў прызнаны ў намінацыі “Чалавек года” ў вобласці культуры г. Баранавічы (2004, 2006). У 2016 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”

Пайшоў з жыццця 18 красавіка 2025 года.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій